Статуты былi напiсаны старабеларускай мовай, нацыянальнай мовай дзяржаунага заканадауства, што адпавядала новым iдэям Рэнесансу у разуменнi нацыянальнай свядомасцi як асновы умацавання дзяржаунага суверэнiтэту.
1.3. Асноуныя i субсiдарныя крынiцы шлюбна-сямейнага права.
Асноуныя крынiцы.
Найдаунейшай крынiцай права лiчыцца звычай, якi доугi час быу асновай права, вызначау спосабы яго выкарыстання i развiцця. Юрыдычны звычай — адна з пачатковых формау права, агульнапрынятае судом правiла рэгулявання дачыненняу памiж людзьмi, якое трымаецца на даунiнi ужывання i супадзеннi рэлiгiйных i юрыдычных поглядау грамадства.
Пераходная эпоха ад звычаёвага права да агульнадзяржаунага кадыфiкаванага закону (XIV — першая чвэрць XVI ст.) суправаджалася iстотнымi зменамi у праве, яго сутнасцi, прынцыпах, змесце, рэзкiм падыходам ад сярэднявечнага стэрэатыпу формы права, якi не адводзiу закону важнай ролi. Публiчны закон Сярэднявечча быу больш развiтым таму, што тагачаснае грамадства часцей трымалася звычаю. У XV—XVI стст. роля звычаю як крынiцы права абмяжоуваецца спачатку у галiне публiчнага права, а з канца XVI ст. i у галiне прыватнага права. У XVI ст. кадыфiкацыя права афiцыйна зацвердзiла другасную ролю звычаю i першынства закону.
Дактрына права – гэта навуковая канцэпцыя разумення права, яго зместу i ролi дзеля справядлiвага рэгулявання сацыяльных дачыненняу, iнакш навука, праца, якой грунтавалася на прынцыпах рымскай сiстэмы, зрабiла значны уплыу на заканадауства Вялiкага Княства, перадусiм на палажэннi трох Статутау. Неабходна адзначыць, што рымская сiстэма праз навуку права i простую рэцэпцыю яе нормау была пакладзеная у аснову пачатковага развiцця кананiчнага (царкоунага) i магдэбургскага права. Дактрына права наупрост пауплывала на распрацоуку нормау права i iх ужыванне, на падставе чаго яе можна лiчыць найважнейшай крынiцай права XV—XVI стст.
У XIV—XV стст. феадальнае права Беларусi было увасобленае у прывiлеях, якiя у XVI ст. пераважна замененыя Статутамi 1529, 1566, гг. 3 гэтага часу закон стау адыгрываць найважнейшую ролю. Агульназемскiя прывiлеi нават не былi падзеленыя на артыкулы. У агульназемскiх прывiлеях у меншай ступенi, чым у мясцовых, адлюстравауся працэс фармавання нормау цывiльнага i шлюбна-сямейнага права. Найбольш развiтымi у прыватным праве прывiлейнага перыяду былi асновы iнстытута спадкаемства. Працэс прымання прывiлеяу у XV ст. ёсць неабходным i натуральным этапам пераходу ад звычаёвага права i прававых традыцый да пiсанага закону з яго якасна iншай ciстэмай падзелу прававога матэрыялу. Першыя спробы пэуных ciстэматызаваных абагульненняу права назiраюцца у агульназемскiм Прывiлеi 1447 г. i Судзебнiку (Лiсце) Казiмiра 1468 г.
Актыуны кадыфiкацыйны працэс выявiуся у Статутах 1529, 1566, 1588 гг. Статуты уяулялi сабой "зборы" законау, санкцыянаваныя найвышэйшай уладай для агульнадзяржаунага ужывання.
Тагачасная сiстэма права - Статуты змяшчалi нормы розных галiнау (дзяржаунага, цывiльнага, шлюбна-сямейнага, адмiнiстрацыйнага, экалагiчнага, працэсуальнага права i т.д.). Распрацоука кадыфiкацаванага заканадауства акрэслiла якасную мяжу памiж сярэднявечным партыкулярным правам i ciстэматызаваным i унiфiкаваным заканадауствам Новага часу. Закончаную працу кадыфiкацыi у XVI ст. уяуляу трэцi Статут. Але ровень тэарэтычнай апрацоукi i юрыдычнай тэхнiкi дазволiу вылучыць ужо у Статуце 1529 г. нормы прыватнага права, у тым лiку шлюбна-сямейнага, у асобныя раздзелы, групы нормау, што адлюстравала пачаткi развiцця галiновай структуры на падставе сфармаваных iнстытутау. Гэта можна расцэньваць як уплыу новай, пандэктнай, сiстэмы школы гуманiстау.
Да паступовага развiцця заканадауства Статутау спрычынiлiся працэс праватворчага досведу, развiццё навукi права, палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя змены у грамадстве. Акрамя гэтых аб'ектыуных фактарау, што абумовiлi дынамiзм i высокi ровень працэсу праватворчасцi.
Статуты 1529,1566,1588 гг. былi асноунай крынiцай права у Вялiкiм Княстве Лiтоускiм на працягу XVI — пачатку XIX ст. Статуты адлюстравалi канцэпцыю прыярытэту закону як крынiцы права i стварылi аснову феадальнага права Вялiкага Княства. Але Статуты як асноуны закон дзяржавы не касавалi ужывання субciдыярных сiстэмау права (рымскага, кананiчнага, магдэбургскага) дзеля удасканалення прававой ciстэмы. У прыватнасцi, рэгуляванне правадачыненняу у галiне цывiльна-сямейнага i шлюбнага права у значнай ступенi адбывалася з дапамогай гэтых крынiцау.
Субсiдыярныя крынiцы.
У XVI ст. з узнiкненнем у Вялiкiм Княстве Лiтоускiм развiтога заканадауства — Статутау 1529, 1566, 1588 гг. — ужыванне замежнага права звузiлася, але тэарэтычна i практычна захоувалася магчымасць звяртацца да тых сiстэм, якiя дапаунялi дзяржауную i запаунялi прагалы у ей. Гэтыя ciстэмы права называлiся субсiдыярнымi i шырока выкарыстоувалiся на практыцы. Iснавау i iншы метад удасканалення права — шляхам рэцэпцыi нормау з iншых сiстэм i крынiцау пры выпрацоуцы сваiх уласных законау.
Рымская юрыспрудэнцыя найбольш iстотна пауплывала на iнстытут цывiльнага i шлюбна-сямейнага права. Рымскае права значнае месца адводзiць цывiльна-сямейным прававым дачыненням, перадуciм праву на уласнасць, спадчыну, апеку, на спозыскi i абавязкаваму праву. Iнстытутам шлюбу i асабiстым сямейным дачыненням рымскае заканадауства аддае значна меньш увагi, хоць асноуныя моманты, што вызначаюць паняцце шлюбу i умовы яго сапрауднасцi, знайшлi у iм поунае развiццё. Менавiта гэтыя нормы, пазней запазычаныя царкоуным i свецкiм правам, увайшлi ва усе кананiчныя i многiя свецкiя зборнiкi права
Магдэбургскае права. Адной з крынiц цывiльнага i шлюбна-сямейнага права Беларусi было нямецкае гарадское права, вядомае пераважна як магдэбургскае. Важнае значэнне мела i нямецкае земскае i леннае права. Асобныя прававыя ciстэмы еурапейcкiх гарадоу, вызваленых ад улады феадальнай адмiнiстрацыi, спачатку фармавалiся на падставе пастановау гарадской рады, якiя запiсвалiся у гарадскiя кнiгi i разглядалiся як прэцэдэнт. Так паступова склалася афiцыйнае гарадское заканадауcтва, што развiвалася на аснове рымскага права або амаль незалежна ад яго на нямецкiм звычаёвым праве. Магдэбургскае права было афiцыйным гарантам незалежнасцi горада ад феадальнай iерархii. У Вялiкiм Княстве першыя прывiлеi на магдэбургскае права атрымалi у XIV ст., пазней асаблiвы статус такiх гарадоу быу зацверджаны у Статутах 1529, 1566, 1588 гг. Увогуле iснавала некалькi формау ужывання магдэбургскага права. У адных гарадах статут места распрацоувалi самастойна, грунтуючыся на прынцыпе самакiравання, узятым з магдэбургскага права. У другiм выпадку статут выпрацоувалi самастойна на аснове свайго звычаёвага гарадскога права, але пры прагалах у гэтым законе карысталiся крынiцамi нямецкага права. Iншым разам крынiцы магдэбургкага права ужывалi як свой уласны статут. Зварот да iншаземных cicтэм права быу звычайнай тагачаснай прававой традыцыяй i грунтавауся як на патрэбе у рэгуляваннi новых правадачыненняу, так i на агульнасцi юрыдычнай навукi i адукацыi, таму выкарыстанне "Вайхбiльда Магдэбурга" або "Люстра саксау" у гарадах Княства было звычайнай з'явай. Магдэбургскае права пэуным чынам пауплывала на фармаванне прававой сiстэмы нашай краiны. Яно выкарыстоувалася у судах як дапаможная крынiца, у некаторых гарадах — як адзiная асноуная крынiца, а магчыма, у працэсе кадыфiкацыi былi пазычаныя асобныя нормы.
Кананiчнае права. Для феадальнага шлюбна-сямейнага права натуральным было дамiнаванне рэлiгiйнай iдэалогii з прычыны асаблiвага становiшча царквы у феадальным грамадстве. Сувязь права з рэлiгiяй зацвердзiлася у ciстэме кананiчнага права, якое рэгулявала кола грамадскiх дачыненняу, звязаных з мараллю i хрысцiянскiм вучэннем: сямейныя дачыненнi, шлюб, стасункi памiж дзецьмi i бацькамi, тэстаменты, злачынствы супраць царквы i рэлiгii. Афiцыйна у IV ст. пачала утварацца ciстэма нормау, якая усебакова рэгулявала жыццё царквы як супольнасцi вершкау, а таксама стасункi памiж царквой i дзяржавай. Хрысцiянская царква на працягу стагоддзяу атрымала ад найвышэйшай свецкай улады пэуную юрысдыкцыю. У шырокiм сэнсе царкоуная юрысдыкцыя уяуляе сабой заканадаучую, выканаучую i судовую кампетэнцыю царквы. У вузкiм сэнсе — гэта права царкоунага суда па вызначанай катэгорыi справау. Здауна на землях сучаснай Беларусi хрысцiянства iснавала у двух абрадах: заходнiм i усходнiм — каталiцкае i праваслаунае веравызнаннi. У сувязi з гэтым неабходна разгледзець крынiцы права, якiмi карысталася i праваслауная i каталiцкая царква. 3 крынiцау царкоунай юрысдыкцыi на землях Беларусi першымi, верагодна, былi Статуты Уладзiмiра i Яраслава. Старажытнае царкоунае права, якое знайшло адлюстраванне у гэтых актах, уяуляла сабой вынiк пэунага сiнтэзу мясцовага дахрысцiянскага i царкоунага вiзантыйскага права, бо таго патрабавалi умовы хрысцiянiзацыi тагачаснага грамадства. Да крынiцау права каталiцкай царквы перыяду Сярэднявечча, якiя рэгулявалi шлюбна-сямейныя дачыненнi, належаць Дэкрэт Грацыяна XII ст., Дэкрэты Рыгора IX 1234 г., Да сярэдзiны XVI ст. шлюбнае права каталiцкай царквы можна разглядаць як мiжнароднае. Асноуныя палажэннi шлюбна-сямейнага права абодвух хрысцiянскiх веравызнанняу супадаюць. Памiж кананiчным правам каталiцкай i царкоуным правам праваслаунай царквы iснуе шмат агульнага, таму што гiстарычна да сярэдзiны XI ст. яны складалi кананiчнае права адзiнай хрысцiянскай царквы. Акрамя прааналiзаваных, афiцыйна адлюстраваных у заканадаустве i судовай практыцы субсiдыярных крынiц у праве Вялiкага Княства iснавалi i такiя з’явы, як узаемауплывы суседнiх прававых сiстэм.
У XVI ст. галоуным элементам дзяржаунай прававой ciстэмы было права паспалiтае Статутау 1529, 1566,1588 гг., дапоуненае кананiчным (царкоуным) i гарадскiм правам.
2. ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ ШЛЮБУ I ЯГО СКАСАВАННЕ,
2.1. Формы шлюбу паводле звычаёвага права.
Першае вядомае сёння упамiнанне пра формы шлюбу у славян паганскага часу сустракаецца у "Аповесцi мiнулых гадоу". Летапiс згадвае шлюбныя звычаi драулян, радзiмiчау ды iншых плямёнау, змяшчае звесткi аб трох формах шлюбу: крадзеж "каля вады", вывядзенне паводле папярэдняй змовы, прывядзенне нявесты у дом жанiха. У перыяд ранняга Сярэднявечча, калi iснавау ужо значны культурны пласт, ва уciх формах прысутнiчау элемент дамовы у тым або iншым выглядзе, што урэшце прывяло да фармавання дамоунага шлюбу. Таму з'явiлася меркаванне, што шлюбу як такога у форме куплi не iснавала. Выкарыстоувалася толькi форма дамовы куплi для надання яму юрыдычнай сiлы. На зямлi сучаснай Беларусi пераход ад палiгамii да манагамii супау з прыняццем хрысцiанства, пераходам ад паганскай культуры да хрысцiянскай. Хрысцiянства шчыльна звязанае з iнстытутам шлюбу i сям’i, у многiм вызначыла iх якасныя характарыстыкi, пра што яскрава сведчаць вядомыя старажытныя статуты — Уладзiмiра i Яраслава.
Вясельная абраднасць у Беларусi пачынаецца з часоу першабытнага ладу i мае шэраг аналогiй i паралеляу у абраднасцi iндаеурапейскiх народау[Довнар-Запольский, 1901, с.25; Никольский, 1956, с. 16 - 20]. У першыя часы пасля прыняцця хрысцiянства (X—XII стст.) формы шлюбу не зазналi iстотных зменау — вясельная абраднасць заставалася практычна аднолькавай для усiх пластоу насельнiцтва. 3 XII ст. адзначаецца iмкненне арыстакратыi да царкоунай шлюбнай традыцыi, але большасць насельнiцтва трымалася старажытных паганскiх абрадау. Вясельны абрад як працэс можна раздзялiць на тры паслядоуныя этапы: падрыхтоучы, вянчанне, вяселле. Першы, падрыхтоучы, меу фармальна-бытавое значэнне. На гэтым этапе афармлялася пагадненне бакоу (змовiны), удакладнялiся найважнейшыя матэрыяльныя аспекты будучай сямейнай суполкi, тэрмiны, арганiзацыйныя умовы вяселля, запрашэнне гасцей.