Брачно - семейное право в Беларуси XVI в.

Падрыхтоучы этап. Для таго каб пагадненне было сапраудным, захоувалiся звычаi i абрады, якiя сiмвалiзавалi заручыны, тоесныя "вялiкiм запоiнам". "Запоiны" падзялялiся на малыя i вялiкiя i пачыналiся звычаем "сугляд" — сватаннем, аглядам бакамi будучых мужа i жонкi ды iх блiзкiх. Абрад "малыя запоiны" выконвауся пры атрыманнi прынцыповай згоды бакоу i бацькоу нявесты. Скасаванне дамовы на гэтым этапе шлюбнага працэсу не мела нiякiх юрыдычных вынiкау. "Вялiкiя запоiны" уяулялi сабой абрад канчатковых змовiн аб тэрмiнах, умовах, парадку вяселля. Пад час змовiн у доме нявесты, дзе збiралiся бацькi i родныя жанiха, вызначалiся пасаг i вена. Калi жанiх i нявеста былi розных хрысцiянскiх веравызнанняу, то дамаулялiся аб веравызнаннi будучых дзяцей. Вынiкi змовiн афармлялiся пiсьмовым пагадненнем, падпiсаным жанiхом i бацькам нявесты. У выпадку скасавання пагаднення пасля падпiсання названай дамовы прадугледжвалiся санкцыi у выглядзе уплаты зарукi i кампенсацыi шкоды пацярпеламу боку. У сувязi з юрыдычнай значнасцю змоунага лiста iснавау асаблiвы парадак яго афармлення. Лiст павiнны быу пацвярджацца подпiсамi i пячаткамi бакоу i сведак; гэтыя дакументы уносiлiся у актавыя кнiгi судоу. Апошнiм абрадам падрыхтоучага этапу былi заручыны, у часе якiх адбывалася передача пярсцёнкау, што сiмвалiзавала згоду бакоу i iх баькоу на шлюб i пераход улады над нявестай да яе будучага мужа.

Наступным этапам было вянчанне, якое узнiкла з прыняццем хрысцiянства. З цырымонiяй вянчання спалучалiся некаторыя паганскiя абрады i звычаi, што суправаджалi уступленне у шлюб, напрыклад каравайны, згодна з якiм жанiх брау у царкву каравай хлеба, бо ён лiчыуся святым паганскiм ciмвалам шлюбнага паяднання. Iснавалi i iншыя абрады, што суправаджалi ад'езд жанiха i нявесты у царкву. Царкоунае вянчанне як этап шлюбнага абраду афармлялася на працягу стагоддзяу. У XIII—XVI стст. да царкоунага вянчання ставiлiся як да элемента падрыхтоучага этапу. Таму звычайна яно ажыццяулялася задоуга да вяселля, адначасова са змовiнамi i заручынамi. Гэтым царкоунае вянчанне прырауноувалася да дамовы, забяспечанай грашовай зарукай.

Трэцiм этапам вясельнай абраднасцi было уласна вяселле. Змест яго вызначауся колькасцю цырымонiй, iх маляунiчасцю i значэннем. Пачаткам вяселля лiчылася замешванне цеста для каравая (каравайны абрад), яго выпечка. У гэты момант адбывауся збор жанiховай дружыны i ад'езд па нявесту. "Пiр вясёлы" пачынауся спачатку у нявесты, а затым працягвауся у жанiха. Асноуны момант вяселля — абрад "злучэння маладых", што змацоувае i аб'ядноувае маладых на "доугi век". Па сваей важнасцi ён адпавядау пазнейшаму царкоунаму вянчанню. Пасля "злучэння" нявеста лiчылася жонкай, праводзiуся абрад расплятання i "выкупу касы", адзявання галаунога убору замужняй жанчыны, затым — абрады "пiру", "пасцельны" i падзелу каравая памiж усiмi удзельнiкамi "пiру". Апошнiм абрадам, што завяршае вясельны цыкл, былi пярэзвы (апошняя вясельная размова) — элемент грамадавага побыту. "Пiр" грамады пасля вяселля быу неабходны для забеспячэння поунага удзелу "…у святарных дзеях усiх дворышчау дадзенага родавага аб’яднання" [Никольский, 1956, с. 225].










2.2. Рэгуляванне шлюбных адносiнау кананiчным i свецкiм правам.

Хрысцiянская царква, паводле Евангелля ад Мацвея ды iншых крынiц, аддае у iдэале перавагу бясшлюбнаму жыццю (для слугавання Госпаду). Прызнаючы бясшлюбнасць вышэйшай за шлюб, яна разглядала апошнi як неабходную уступку чалавечай слабасцi i у сваiм маральным вучэннi прызнавала шлюб неабходным i трывалым звязам, прапагандуючы яго непарушнасць. У пачатковы перыяд усталявання хрысцiянства з прычыны супярэчнасцяу памiж хрысцiянскiм вучэннем i звычаямi свецкага грамадства царква не вызначыла свайго станаулення да факта скасавання шлюбу, што пазней спрычынiлася да узнiкнення розных падыходау да гэтай праблемы ва усходняй i заходняй царкве.

Пад уплывай канцэпцыi свецкага заканадауства, найперш рымскага права, фармавалася хрысцiянская канцэпцыя скасавання шлюбу i адпаведнае царкоунае заканадауства. 3 сярэдзiны IX ст., калi рымскi папа i галава усходняга хрысцiянства iмператар Леу Мудры узаконiлi царкоунае вянчанне, гэты акт лiчыуся царквою пачаткам шлюбу. Царква прыняла рымскае азначэнне шлюбу.

Царква вызначыла наступныя этапы працэсу злучэння у шлюб: заручыны, складанне пiсьмовага кантракта — змоунага лiста, прыняцце блаславення у храме i заключны этап — надзяванне вянцоу маладымi (вянчанне). Гэтыя цырымонii да сярэдзiны XVI ст. былi не абавязковыя, асаблiва у асяроддзi простых людзей, таму што Леу Мудры у IX ст. зацвердзiу вянчанне толькi свабодным, шлюбныя дачыненнi несвабоднага насельнщтва рэгулявалiся звычаямi. 3 часам пашыралася меркаванне пра неабходнасць царкоунага вянчання, i у 1563 г. Трыдэнцкi сабор вынес пастанову пра абавязковасць царкоунага вянчання, як умову законнасцi шлюбу.

Згода бакоу была галоунай умовай сапрауднасцi шлюбу, яе парушэнне мела вынiкам несапрауднасць шлюбу. На сапрауднасць шлюбу уплывалi узрост, знаходжанне у шлюбе з iншай асобай, роднасць кроуная, духоуная i цывiльная (грамадзянская), сваяцтва, веравызнанне, учыненне злачынства супраць шлюбу.

Заходняя царкава, звязанная з нормамi рымскага права, лiчыла, што працэс вянчання павiнен быць публiчным, таму Трыдэнцкi сабор пастановамi 1561—1563 гг. больш строга рэгламентавау працэс шлюбавання. Сабор выпрацавау законную форму уступлення у шлюб, ад якой ужо поунасцю залежала яго сапрауднасць. Было пастаноулена, што законнае шлюбаванне павiнна адбывацца у царкве пры заяуленнi бакамi згоды на шлюб у прысутнасцi прыходскага святара i двух сведак. У Вялiкiм Княстве пастановы Трыдэнцкага сабора былi уведзеныя у 1577 г.

Усходняя царква iнакш трактавала абрад царкоунага вянчання. Таемствам прызнавауся абрад царкоунага вянчання, царкоуны сакрамент, а не сам шлюб. 3 гэтага вынiкала актыуная роля святара у абрадзе вянчання i непрызнанне сапрауднымi таемных шлюбау з прычыны таго, што яны адбывалiся без удзелу святара. Судовая практыка у Княстве сведчыць пра наданне вянчанню у XVI ст. важнага юрыдычнага значэння.

Наступнай умовай сапрауднасцi шлюбу, з гледзiшча хрысцiянскай царквы, ёсць узрост, бо ён вызначау фiзiчную i духоуную здольнасць да шлюбу. Усходняя царква вызначыла шлюбны узрост для мужчын 15 гадоу, для жанчын — 12, заходняя — адпаведна 14 i 12 гадоу.

Важнай умовай сапрауднасцi шлюбу была свабода ад пэунага ста-новiшча. Гэтакiм становiшчам, напрыклад, лiчылася наяунасць шлюбу з iншай асобай. Другi шлюб, узяты пры iснаваннi першага, лiчыуся несапраудным ад самага пачатку.

Кананiчнае права разглядала знаходжанне у шлюбе як перашкоду (юрыдычную i Боскую) i распаусюджвала гэта на усе веравызнаннi, дапускаючы магчымасць другога шлюбу толькi па смерцi пер­шага сужэнца. Таксама рэгламентавалася колькасць паслядоуных шлюбау. Заходняя царква уступленне у трэцi шлюб строга абмяжоувала пэунымi умовамi (узрост, наяунасць дзяцей i г.д.). Усходняя цар­ква трэцi шлюб дазваляла без абмежаванняу, а чацверты забараняуся i ею.

Адна з найважнейшых умовау сапрауднасцi шлюбу — адсутнасць блiзкай кроунай роднасцi. Усходняя царква дазваляла уступленне у шлюб у чацвертай ступенi роднасцi (прыняты рымскi лiк), заходняя - у чацвертым пакаленнi (германскi лiк), у Вялiкiм Княстве быу прыняты германскi лiк [Статут 1588, р. V, арт.22].

Патрабаванне захавання мноства умовау сапрауднасцi шлюбу непазбежна вяло да узнiкнення iнстытута вызвалення ад перашкод да шлюбу — дыспензацыйнага права. Гэты iнстытут атрымау шырокае развiццё у кананiчным праве заходняй царквы. Дыспензацыi найвышэйшай царкоунай улады падлягалi усялякiя перашкоды да шлюбу вынiкам перашкод прыватна-прававога характару i стану асобы. Царква не магла сваiм актам дапоунiць або выправiць недахоп або спынiць вядомы стан. Для дыспензацыi прымалiся самыя розныя падставы: прымiрэнне варожых сем'яу, немагчымасць для удавы iншым спосабам выхаваць асiрацелых дзяцей i г.д. Дыспензацыя дазваляла недапушчальны паводле царкоунага права шлюб або надавала сiлу несапрауднаму шлюбу з моманту дыспензацыi.

Першымi вядомымi сведчаннямi царкоунай юрысдыкцыi у Кiеускай мiтраполii былi Статуты Уладзiмiра—Яраслава, што рэгулявалi шлюбна-сямейныя дачыненнi пасля прыняцця хрысцiянства i вызначалi кампетэнцыю царквы у жыццi цывiльнага грамадства.

Асноунай прычынай умяшання манарха у iнстытут шлюбу было iснаванне звычаю пераходу зямельных уладанняу, з якiх iшла вайсковая служба, у рукi дачок як спадкаемак. Атрыманне па Прывiлеi 1387 г. права свабоднага злучэння у шлюб, гэта значыць без дазволу i прымусу гаспадара, было сведчаннем пераходу часткi улады вялiкага князя да шляхоцкага стану. У гэтым жа прывiлеi замацавана iмкненне найвышэйшай улады распаусюдзiць у дзяржаве каталiцтва. У далейшым iнстытут шлюбу для асобау хрысцiянскага веравызнання абедзвюх канфесiй не зазнала якiх-небудзь iмператыуна-забараняльных рэгламентацый i гэтая норма прывiлею сталася нежыццяздольнай. Права свабоды на шлюб пацвярджалася у Прывiлеях 1447 i 1492 гг.

Пашырэнне рэгулявання шлюбных дачыненняу адзначаецца у Статутах Вялiкага Княства Лiтоускага 1529, 1566, 1588 гг.

Першы Статут рэгулявау абмежаваную колькасць шлюбных дачыненняу: пацвярджау прынцып свабоды выхаду замуж, права жанчын на свабоднае волевыяуленне на шлюб незалежна ад стану [р. III, арт. 31] i ускосна прызнавау сапрауднасць нават чацвертага шлюбу, бо дзецi ад яго прызнавалiся раунапраунымi спадчыннiкамi бацькi [р. IV, арт. 14]. Вызначауся шлюбны узрост: для мужчын — 18 гадоу, для жанчын — 15. Шлюб з нявольнiкам лiчыуся такой жа крынiцай рабства, як палон, нараджэнне ад нявольных бацькоу, асуджэнне да смяротнай кары за злачынства i замена яе нявольнiцтвам з просьбы асуджанага [р. I, арт. 13].

Другi Статут рэгулявау шырэйшае кола шлюбных дачыненняу, у прыватнасцi парадак злучэння у шлюб. Развiваючы норму аб свабодным волевыяуленнi на шлюб, Статут 1566 г. прадугледжывау суровыя санкцыi за прымус жанчыны да шлюбу. Але свабода волевыяулення нявесты паранейшаму абмяжоувалася згодай бацькоу i апекуноу [р. IV, арт. 11, 12; р. V, арт. 7, 8, 9, 31]. Пры гэтым былi вызначаны маёмасныя санкцыi у дачыненнi да нявесты, якая выходзiла замуж без згоды бацькоу або апекуноу, — яна пазбаулялася пасагу i страчвала права на спадчыну.

Статут Вялiкага Княства 1588 г. вызначыу галоуныя умовы сапрауднага шлюбу: адсутнасць кроунай роднасцi да чацвертага пакалення улучна i сваяцтва да трэцяга пакалення улучна [р. V, арт. 22]. Пры незахаваннi гэтых умовау закону муж i жонка павiнны быць неадкладна "разлучоны". Далейшыя санкцыi залежалi ад вiнаватасцi бакоу, якiя узялi шлюб. Калi шлюб быу узяты у роднасцi, але бакi пра гэта не ведалi, то пасля яго скасавання да iх не ужывалiся маёмасныя цi iншыя санкцыi, а дзецi прызнавалiся закон­нымi i мелi права на спадчыну. Былыя муж i жонка маглi ажанiцца (выйсцi замуж) з дазволу духоунага суда. Калi ж бакi ведалi пра сваю роднасць пры уступленнi у шлюб, дык пасля яго анулявання кожны бок пазбауляуся паловы сваей уласнасцi на карысць дзяржавы, дзецi ад шлюбу прызнавалiся бенкартамi (незаконнанароджанымi) i не атрымлiвалi спадчыны. Акрамя названых асноуных палажэнняу трэцi Статут замацавау яшчэ адну умову сапрауднасцi шлюбу — свабоду ад пэунага становiшча. Такiм становiшчам, якое не дапускае уступлення у шлюб. Строга ахоуваючы манагамнасць шлюбу, закон прадугледзеу, што за уступленне у другi шлюб пры вядомым iснаваннi першага караюцца смерцю абодва сужэнцы-парушальнiкi. Тым самым дзяржава iмкнулася замацаваць асноуныя прынцыпы шлюбна-сямейнага права, пазычаючы палажэннi кананiчнага права ды iншых сiстэм. Статуты Вялiкага Княства Лiтоускага 1529, 1566, 1588 гг. змяшчалi толькi асноуныя прынцыпы, нормы шлюбнага права, у астатнiм адсылаючы да рэгулявання кананiчным заканадауствам.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5



Реклама
В соцсетях
скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты