Брачно - семейное право в Беларуси XVI в.

2.3. Прычыны спынення шлюбу паводле кананiчнага i свецкага права.

Спыненне шлюбу рэгулявалася як кананiчным, так i свецкiм пра­вам. Паводле кананiчнага права шлюб спыняуся з наступных прычын: 1) Фiзiчнай смерцi аднаго цi абодвух сужэнцау. 2) Прызнання шлюбу несапраудным. Шлюб прызнавауся несапраудным пры раскрыццi факта, што у момант уступлення у шлюб iснавалi вызначаныя законам перашкоды. 3) Спыненне шлюбу. Скасаванне шлюбу праваслаунай царквой дапускалася толькi у сувязi з строга вызначанымi прычынамi. Каталiцкая царква наагул не прызнавала самой iдэi спынення шлюбу, але павялiчвала колькасць перашкод да яго, незахаванне, якiх вяло да прызнання шлюбу неса­праудным.

У практыцы царквы iснавау звычай, згодна з якiм кожны святар мог даць мужу або жонцы "разводны" лiст. Падставамi скасавання шлюбу былi: 1) пералюб, 2) няздольнасць да сужэнцкага жыцця, 3) адсутнасць без вестак мужа (жонкi), 4) судовы прыгавор, паводле якога асоба абвяшчалася дзяржауным злачынцам, або вываланцам, 5) выбранне епiскапам, 6) двухбаковае жаданне мужа i жонкi уступiць у манаства, 7) удзел у сакраменце хрышчэння (i на гэтай падставе устанауленне духоунай роднасцi), 8) нежаданне мужа цi жонкi — нехрысцiян жыць у шлюбе з асобай, якая прыняла хрысцiянства, i наадварот.

Iнстытут скасавання шлюбу шырока ужывалася у праве усходняй царквы, у сувязi з чым была дастаткова развiтая.

Каб спынiць шлюб з прычыны пералюбу аднаго з сужэнцау, неабходна была наяунасць некалькiх умовау: даказанасць факта пералюбства, свядомае учыненне яго, знаходжанне пералюбшчыка у шлюбе, акрамя таго, пералюб не мог быць падставай для скасавання шлюбу, калi: 1) спазывальнiк сам вiнаваты у пералюбстве, 2) спазывальнiк прабачыу вiнаватаму боку, 3) прапушчаны працэсуальныя тэрмiны (шэсць месяцау). Гэтыя умовы не перайшлi у Кормчую, але выкарыстоувалiся у Беларусi царквой.

Прыналежнасць да розных веравызнанняу была адной з падставау для спынення шлюбу. Але гэтая падстава, вiдаць, часта iгнаравалася. Пра гэта сведчыць акруговая вялiкакняская грамата за 7 снежня 1548 г. аб забароне уступаць у шлюб i сужыцце з iншаверцамi.

Права на скасаванне шлюбу у дадзеным выпадку давалася жонкам, калi з моманту жанiцьбы прайшло не менш за тры гады. Пра тое, што гэтая падстава улiчвалася у гарадах Беларусi, сведчаць судовыя кнiгi магiстратау.

Адсутнасць без вестак аднаго з сужэнцау — падстава да скасавання шлюбу пры верагоднасцi дапушчэння пра яго смерць. Ею шырока карысталiся у Княстве. Блiзкая да названай яшчэ адна падстава — узяцце у палон.

Хвароба сужэнца была падставай для спынення шлюбу у асаблiвых выпадках. Яна прызнавалася як усходняй, так i заходняй царквой i хоць не увайшла у Кормчую, але прадугледжвалася Статутам Яраслава.

Царкоуная мараль у XVI ст. па-ранейшаму у асобных момантах разыходзiлася з традыцыямi i звычаямi грамадства. Пра гэта дастаткова пераканауча сведчаць практыка, акты земскiх, гродскiх i магiстрацкiх судоу.

У свецкiм заканадаустве дачыненнi аб скасаваннi шлюбу рэгулявалiся Статутамi Вялiкага Княства. Статут 1588 г. упершыню рэгулявау шлюбна-сямейныя адносiны пры скасаваннi шлюбу мужам i жонкай, тым часам як папярэднi Статут толькi згадвау пра скасаван­не шлюбу як форму яго спынення. У артыкуле 22 раздзела V трэцяга Статута змяшчалася не адна, а мноства нормау аб спыненнi шлюбу. Гэты артыкул, заснаваны на нормах кананiчнага (царкоунага) права, па сутнасцi паутарае iх у частцы гiпотэзы i дыспазiцыi, але дапауняе у частцы санкцыi. Пры гэтым асноуная iдэя царквы пра тое, што шлюб непарыуны, святы i вечны, пацвярджалася прычынамi скасавання шлюбу — толькi у тым выпадку, калi шлюб узяты з парушэннем божых i царкоуных законау, узнауленне справядлiвасцi патрабуе спыненне яго як незаконнага.

Статут 1588 г. адлюстравау прыярытэт свецкага суда, удакладнiушы кампетэнцыю духоунага i свецкага судоу пры вызначэннi вынiкау скасавання шлюбу. Духоуны суд выносiу толькi пастанову аб скасаваннi шлюбу i тлумачыу прычыны яго у паведамленнi свецкаму суду. Свецкiя суды (земскi або гродскi) таго павета, дзе знаходзiлася вяноуная маёмасць жонкi, вызначалi маёмасныя вынiкi спынення шлюбу [р. V, арт. 22].

Трэба адзначыць, што пры скасаваннi шлюбу, як i пры уступленнi у яго, шырока карысталiся звычаёвым правам. Таму найбольш распаусюджаным у Беларусi было скасаванне шлюбу без падставау, па­водле узаемнай згоды, абумоуленай поглядам на шлюб як на свабодную дамову.

  Царкоунае права усходняй i кананiчнае права заходняй царквы прадугледжвалi розныя вынiкi спынення шлюбу. Праваслауным дазвалялася уступаць у новы шлюб, калi не было устаноуленай судом вiны мужа (жонкi) або спецыяльнай царкоунай пастановы. Заходняя царква не дапускала такой магчымасцi. Уступленне у шлюб дазвалялася у пэуных выпадках пры умове прызнання папярэдняга шлюбу несапраудным.

Пры скасаваннi шлюбу паводле узаемнай згоды бакоу падкрэслiвалася у пiсьмовай згодзе менавiта тая акалiчнасць, што яны могуць па сваей волi уступаць у наступны шлюб ("дазвалялi" адзiн аднаму).

Апрача таго, iснавала праблема узнаулення спыненага шлюбу, цесна звязаная з прычынай скасавання. Праваслауная царква дазваляла узнауленне шлюбу, калi яго скасаванне не мела вынiкам царкоунае пакаранне. Але не дапускалася узнауленне шлюбу пры спыненнi яго з прычыны пастрыжэння мужа або жонкi у манахi цi прыняцця мужам хiратанii.

Маёмасныя вынiкi скасавання шлюбу таксама былi звязаныя з вiнаватасцю або невiнаватасцю бакоу пры спыненнi шлюбу i рэгулявалiся свецкiм правам. Калi быу вiнаваты муж, ён страчвау сваю маёмасць, запiсаную у вена жонцы. Але калi ад шлюбу былi дзецi, то гэтая маёмасць пераходзiла у iх уласнасць, а жонка валодала i карысталася ею да пауналецця дзяцей. Калi у скасаваннi шлюбу вiнаватая жонка, дык яна страчвала права на свой пасаг i на маёмаснае забеспячэнне мужа — вена. Пры наяунасцi ад шлюбу дзяцей права уласнасцi на гэтую маёмасць пераходзiла да iх, а муж: толькi валодау i карыстауся ею да iх пауналецця. У выпадку адсутнасцi у вiнаватай жонкi пасагу або вена яна страчвала чвэрць усялякай сваей маёмасцi. I тут захоувауся прынцып: уласнiкi — дзецi.

Пры скасаваннi шлюбу з прычыны пералюбства апрача маёмасных санкцый былi прадугледжаныя смяротная кара, эпiтым'я ды iншыя свецкiя i царкоуныя пакараннi. Калi шлюб быу спынены без прызнання вiны мужа i жонкi, дык нiхто з бакоу не нёс маёмасных страт, як i пры несапрауднасцi шлюбу. Лёс дзяцей пасля скасавання шлюбу вырашауся па узаемнай згодзе сужэнцау, пра што сведчаць акты свецкiх судоу. Паводле традыцый кананiчнага права дзецi перадавалiся невiнаватаму боку, прычым мацi — пад умовай, што яна не выйдзе замуж другi раз. Выдаткi па утрыманнi дзяцей мусiу несцi бацька, а пры адсутнасцi у яго сродкау — мацi.

Шлюбна-сямейныя адносiны на аснове iнстытута роднасцi i сваяцтва мелi вынi­кам узнiкненне мноства iнстытутау прыватнага земскага права: пасагу, вена, спадкаемства, апекi ды iнш.
























                                                




3. ПРАВАВОЕ РЭГУЛЯВАННЕ МАЁМАСНЫХ АДНОСIНАУ У СЯМ’I.


3.1. Маёмаснае забеспячэнне правоу жанчын.

Новы узровень таварна-грашовых адносiнау у XVI ст., фармаванне раннебуржуазных форм уласнасцi, павелiчэнне сферы прававога рэгулявання шляхам пагадненняу i дамовау i у вынiку пашырэнне суб'ектыуных правоу былi тымi аб'ектыунымi фактарамi, што спрычынiлiся да эвалюыi цывiльна-прававых адносiнау у Вялiкiм Княстве Лiтоускiм. Адначасова развiццё прававой сiстэмы дзяржавы дазволiла вылучыць сферу цывiльна-прававых адносiнау у асобны iнстытут.

Адзiн з галоуных iнстытутау фармавання матэрыяльнага забеспячэння сям'i — iнстытут пасагу. На маёмасныя правы сужэнца уплывала найперш рэгуляванне праваадносiнау па пасагу.

Канцэпцыя пасагу, якi гарантавау маёмасныя iнтарэсы жонкi, палягала у тым, што на час шлюбу маёмасць, што складае пасаг наступала у карыстанне сям'i. У выпадку спынення шлюбу з прычыны смерцi жонкi спадчына на пасаг належала дзецям, а пры iх адсутнасцi ён вяртауся асобам, якiя забяспечвалi пасаг (бацькам, родным).

Iнстытут пасагу у дастатутавы перыяд практычна не рэгулявауся заканадаучымi актамi, таму што, верагодна, стабiльна рэгламентавауся звычаёвым правам. У дастатутавы перыяд у Беларусi iснавау звычай, паводле якога пасаг не меу дакладнага памеру, а вызначауся, як правiла, бацькамi, братамi або блiзкiмi нявесты.

Асаблiвая увага да пасагу i яго правiльнага юрыдычнага афармлення звязана не толькi з тым, што ён гарантавау матэрыяльнае за­беспячэнне жанчыны i яе дзяцей, але i з тым, што ён меу iстотнае значэнне пры спадкаваннi i спагнаннi галоушчыны — матэрыяльнай кампенсацыi за забiтага блiзкага. Пры паклiканнi да спадчыны i спаг­наннi галоушчыны не улiчвалiся дочкi i сестры, якiя атрымлiвалi па­саг раней.

Пасаг (маёмасць для дачкi-нявесты) у Статутах вызначауся тэрмiнамi пасаг, выправа, унясенне. Пад пасагам у вузкiм сэнсе мелася на увазе маёмасць дачцэ у выглядзе грошай, золата, срэбра, каштоунасцяу. Пад выправай разумелася уласнасць у выглядзе рухомай маёмасцi гаспадарча-бытавога прызначэння. Унясенне — гэта сума пасагу i выправы.

У Статуце 1529 г. працэс афармлення пасагу i вена не знайшоу яшчэ дэталёвага адлюстравання. Пасаг звычайна вызначауся бацькамi паводле iх меркавання [Статут 1529, р. IV, арт. 7]. Статут 1566 г. пашырыу паняцце пасагу. Замацоуваючы, як i раней, парадак забеспячэння пасагу на трацiну (1/3) нерухомай маё­масцi мужа, Статут прадугледжвау выпадак, калi гэтая трацiна не будзе адпавядаць суме пасагу. Статут 1566 г. адрозна ад Статута 1529 г. падрабязна разглядау складовыя часткi пасагу — уласна пасаг i выправу, а таксама атрыманне сумы вена шляхам падвойнай ацэнкi пасагу [р. V, арт. 2]. Статут 1588 г. паглыбiу рэгуляванне прававых адносiнау па вызначэннi пасагу. У выпадку рознагалоссяу памiж братамi i сест­рамi наконт ацэнкi чвэрцi маёмасцi для пасагу яе рабiла службовая асоба (падкаморы) у прысутнасцi двух шляхцiчау [р.V, арт.3].

Страта права на пасаг прадугледжвалася як санкцыя за выхад замуж без згоды бацькоу. Статут 1529 г. упершыню прадугледзеу такую маёмасную санкцыю, як пазбауленне пасагу за парушэнне гэ­тай традыцыi [р. IV, арт. 10]. Другi Статут дапоунiу гэтую норму, пры адсутнасцi бацькоу права даваць згоду на шлюб пераходзiць да апекуноу, старэйшых братоу, iншых родных або адмiнiстрацыйнай асо­бы. У сувязi з тым што адсутнасць згоды на шлюб пазбауляла нявесту пасагу, заканадауца прадугледзеу умовы, якiя не дапускалi выкарыстання гэтай акалiчнасцi у карыслiвых iнтарэсах асобау, што замяняюць бацькоу. Нявеста пры адмове у згодзе на шлюб мела права звярнуцца да дзяржаунай улады, але пры наяунасцi дзвюх умовау: 1) ей павiнна быць не менш за 15 гадоу, 2) жанiх яе мусiу быць адпаведнага стану, напрыклад шляхцiч для шляхцянкi [р. V, арт. 7, 8]. Статут 1588 г. дапоунiу гэтую норму, даушы дзяучыне-сiраце права самой валодаць той доляй маёмасцi, з якой ей павiнны быць вызначаны пасаг,i забяспечваць сябе з гэтай маёмасцi, тым самым пашырыушы яе асабiстыя i маёмасныя правы. Гэтая норма сведчыць пра важную ролю пасагу для грамадскага статусу жанчыны.

Гiсторыя iнстытута вена пачынаецца ад перыяду родавага ладу. У Беларусi пасаг пачаткова уносiуся жонкай у сям'ю мужа, а не яму асабiста i быу iстотным укладам у сямейны гаспадарчы фонд, якi уплывау на становiшча жанчыны у новай сям'i. Пасаг на працягу шлюбу заставауся у распараджэннi сям'i як частка супольнай сямейнай маёмасцi. У далейшым ён разам з маёмасцю мужа пераходзiу па спадчыне да дзяцей i iх нашчадкау. Але пасаг складауся з рухомай маёмасцi, грошай i каштоунасцяу, якiя маглi быць патрачаныя у працэсе сямейнага жыцця. У такiм разе жонка па смерцi мужа заставалася без сродкау, калi у яе не было дзяцей i раднi. Для умацавання становiшча удавы муж пры жыццi паводле даунага звычаю, уступаючы у шлюб, забяспечвау пасаг жонкi пэунай доляй са сваей уласнай нерухомай маёмасцi, якая называлася венам.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5



Реклама
В соцсетях
скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты скачать рефераты